Перайсці да зместу

Валянцін Мікалаевіч Малышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Мікалаевіч Малышаў
Дата нараджэння 1 снежня 1931(1931-12-01) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» медаль «Ветэран працы»
бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Валянцін Мікалаевіч Малышаў (1 снежня 1931, Ленінград) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1983).

Скончыў у 1958 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. У 19581992 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні, намеснік дырэктара па архітэктуры — галоўны архітэктар інстытута[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі; член праўлення Саюза архітэктараў БССР, член горадабудаўнічага савета ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, старшыня мастацкага савета Міністэрства будаўніцтва БССР, член тэхнічнага камітэта па будаўніцтве Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].

Мінскі палац спорту
кінатэатр «Кастрычнік»

Асноўныя працы: серыя тыпавых праектаў дзіцячых садкоў-ясляў (1960)[2], Палацы спорту ў Мінску (1966, з С. Д. Філімонавым), Валгаградзе[ru], Днепрапятроўску, Чалябінску[ru] (у суаўтарстве з Д. С. Філімонавым)[1]; корпус бальніцы Лячсанупраўлення (1968), Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (1969), кінатэатр «Кастрычнік» (1975 г.), генплан акадэмгарадка па вуліцы Жодзінскай, Дом праектных арганізацый Дзяржбуда Беларусі ў Мінску (1980), Палац культуры (1967, у сааўт. з Д. С. Філімонавым) у Салігорску, конна-спартыўны манеж у Ратамцы (1969) пад Мінскам, серыя буйнапанэльных жылых дамоў для Гродна, Гомеля, Брэста, Бабруйска (19721977); санаторыі «Беларусь» у Друскінінкаі (Літва, 1972) і «Беларусь» у Юрмале (Латвія, 1976), навучальна-лабараторны і спартыўны комплекс Беларускага політэхнічнага інстытута (1975, з А. М. Канстанціновічам) ў г. Мінску, удасканаленне серыі буйнапанэльных жылых дамоў 1-464 (1960), серыі буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцый для Бабруйска, генплан Акадэмгарадка АН БССР (1970), забудова пас. Муякан Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі і мікрараёнаў пас. Лангепас Цюменскай вобласці (1981); станцыя Таксімо[ru] на БАМе і інш.

Аўтар навуковых прац: «Новыя сістэмы тыпізацыі ў індустрыяльным домабудаванні» (1975), «Агляд праектных рашэнняў жылых дамоў 1960—1977 гг. будаўніцтва» (1976), «Прагноз перспектыўнага развіцця індустрыяльнага домабудавання ў БССР» (1977)[2].

Узнагароджаны медалём «За працоўнае адрозненне», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1967), бронзавым медалём ВДНГ, медалём «Ветэран працы». Заслужаны архітэктар БССР (1983)[1]. На Усесаюзным конкурсе — «Праектныя прапановы архітэктурна-горадабудаўнічага рашэння забудовы Ульянаўскага дзяржуніверсітэта і прылеглых да яго тэрыторый» — 1-я прэмія (1987, у аўтарскім калектыве)[2].

Зноскі

  1. а б в г Малышев Валентин Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Малышев Валентин Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)